Вайна вайной, а абед паводле раскладу


Сепаратысты захапілі дзяржаўныя будынкі ў Луганску, а Вярхоўная Рада Украіны сышла на травеньскія вакацыі.

Прыблізна дзве тысячы ўдзельнікаў сепаратысцкага мітынгу ў Луганску захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі ды вывесілі на ім сцяг Расеі і «Луганскай народнай рэспублікі».

Пазней узброеныя аўтаматамі людзі захапілі абласное тэлебачанне і пракуратуру. Пра гэта паведамляюць луганскі праваабаронца Канстанцін Раўцкі і актывіст Грамадзянскага сектара Луганска Аляксей Біда.



Live streaming video by Ustream

Міліцыя не аказвала супраціву і перайшла на бок мітынгоўцаў. Захоп адміністрацыйнага будынку адбыўся і ў горадзе Першамайску.

Сепаратысты ў Першамайску. Фота: REUTERS



«Думаю, што на гэтым тыдні абмежаваны кантынгент увойдзе ў Луганскую і Данецкую вобласці. У гарадах адбываюцца тэатралізаваныя ўзяцці штурмам гарадскіх аддзелаў міліцыі ды выканкамаў. Хоць ніхто іх і не абараняе. Цімашэнка са сваймі чарцямі, прэм’ер-міністрам Яцэнюком, в.а. прэзідэнта Украіны Турчынавым і міністрам МУС Авакавым, фактычна аддала Данбас, а карумпаваныя чыноўнікі ды мянты радасна сустракаюць «братэрскіх дыверсантаў»
, – цытуе УНІАН запіс у «Facebook’у» актывіста з Першамайску Сяргея Чуба.

Тым часам дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны сышлі ў адпачынак на травеньскія святы. «Падобна, што гэтак званыя народныя дэпутаты проста адарваліся ад рэчаіснасці. Магчыма, гэтых персонаў наагул не мае сэнсу ўтрымліваць ўкраінскаму народу?» – абураецца ў сваім артыкуле дырэктар Інстытуту трансфармацыі грамадства Алег Саскін.

ЮВ, belsat.eu, УНІАН, osp-ua.info

Стужка навінаў