Забыты імперскі праект і хуткасная магістраль Менск–Масква–Астана–Алматы


Прэзідэнт Казахстану заклікаў распачаць транспартавую і тэлекамунікацыйную інтэграцыю ў межах Мытнага саюзу.

Выступаючы з лекцыяй у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя Ламаносава 28 красавіка, казахстанскі лідар таксама запрапанаваў стварыць адзіную еўразійскую сетку тэлекамунікацыяў, правесці мадэрнізацыю сеткі дзейных аўтамабільных дарог і чыгунак, асабліва тых, што выходзяць на захадзе да еўрапейскіх, а на ўсходзе – да кітайскіх транспартавых сістэмаў.

Апрача таго, Назарбаеў запрапанаваў супольна пабудаваць канал Каспій – Чорнае мора. Праект распрацавалі яшчэ за часоў Расейскай імперыі, але за яго рэалізацыю ніхто не ўзяўся, заўважыў палітык.

«Гэтыя транспартавыя камунікацыі пакажуць, наколькі мы сур’ёзна збіраемся інтэграваць нашы эканомікі», – цытуе словы прэзідэнта Казахстану «Казинформ».

Прэзідэнт Казахстану наведаў Маскву з аднадзённым візітам дарогаю ў Менск, дзе сёння правёў двухбаковую сустрэчу з Лукашэнкам напярэдадні паседжання Найвышэйшага еўразійскага эканамічнага савету, на якім будзе прысутнічаць і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Лідары Мытнага саюзу на фоне сцяга Еўразіі.

ЮВ, belsat.eu, БелаПАН

Стужка навінаў