29 красавіка – Дзень ушанавання продкаў


Радаўніца святкуецца на дзявяты дзень пасля Вялікадня. Сёлета абрад памінання продкаў прыпаў на 29 красавіка.

Дзень пашаны продкаў – унікальнае і адно з найважнейшых святаў ва ўсходніх славянаў са старажытнымі народнымі ды царкоўнымі традыцыямі. Для беларусаў вытокі заўсёды былі галоўным культам – лічылася, што нельга пачынаць нічога важнага без дазволу продкаў.

Паходжанне слова архаічнае, і адносна яго ўзнікнення існуюць розныя меркаванні. Некаторыя этымолагі выводзяць яго са слова “род”. У царкве лічыцца, што назва паходзіць ад слова “радасць”, бо чалавек радуецца “сустрэчы” з памерлымі родзічамі. Таксама шмат якія навукоўцы тлумачаць назву як вытворную ад літоўскага слова “raudᔓплач з галашэннем”, “рыданне”.

Вернікі напярэдадні Радаўніцы прыбіраюць магілы. У дзень свята з велікоднымі яйкамі ды іншай рытуальнаю ежаю сем’і наведваюць клады сваіх родных, каб падзяліцца з імі пачастункам і радаснай весткаю аб уваскрослым Хрыстосу. Такім памінальным абрадам яны падзяляюць з нябожчыкамі сваю надзею на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Праваслаўная царква не ўхваляе рытуалу трапезы на могілках, кажучы, што галоўнае для тых, хто адышоў у вечнасць, – малітва.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары