Чаму сепаратысты на ўсходзе Украіны ідуць на абвастрэнне сітуацыі?


https://youtu.be/FcdzVnWsLkg
Закладнікі, чарговыя захопы адміністрацыйных будынкаў, палітычныя забойствы… На думку палітолага Паўла Усава, «усё ідзе паводле плану Масквы».

«Кажуць, што Расея разлічвае на сарваныя прэзідэнцкія выбары [якія маюць адбыцца 25 траўня – belsat.eu]. Аднак, на маю думку, якога б прэзідэнта не абралі, сепаратысты не будуць слухаць ніякага прэзідэнта, апроч загадаў з Масквы», – кажа палітолаг. «Украінскія ўлады не ў стане ўзяць пад кантроль сітуацыю ў рэгіёнах, дзе разгортваецца сепаратысцкі рух», – дадае Павел Усаў.

Як гэтая сітуацыя характарызуе дзейсную ўладу Украіны?

На гэтае ды іншыя пытанні ў праграме «Гарачы каментар» адказвае палітолаг Павел Усаў.

{movie}Чаму сепаратысты на ўсходзе Украіны ідуць на абвастрэнне сітуацыі? |right|16163{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары