Ты-Рэкс - самая пераборлівая цацка на свеце


Ён можа прытрымлівацца некаторых камандаў чалавека, сядзець, падаваць голас, прымаць ежу і распазнаваць рухі. Аднак збольшага характар ў Ты-Рэкса неспакойны і гарэзлівы!

Асабліва калі пацягнуць цацку за хвост – ён амаль вар’яцее. Пакуль цацка праходзіць выпрабаванні, кампанія “Спін Мастэр”, вядомая сваімі робатамі, абяцае ўжо хутка выпусціць дыназаўра на паліцы крамаў. Аднак пакуль нават меркаванага кошту хатняга робата не называюць.

Больш навінаў са свету гаджэтаў глядзіце ў свежым выпуску праграмы «Dэвайс».

{movie}Ты-Рэкс – самая пераборлівая цацка на свеце |right|16162{/movie}

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і пятніцу а 19:15.



Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў