У Гомлі 100 гітарыстаў адначасова выканалі «Yesterday» «The Beatles»


Гомель на выходных перажыў «Рэнесанс гітары». Менавіта гэтак называўся фестываль-конкурс гітарыстаў, які на 3 дні ўскалыхнуў пляцоўку гарадскога Цэнтру культуры.

Унікальнасцю менавіта гэтага фестывалю была мэта, якую паставілі перад сабою арганізатары – пабіць рэкорд. Адначасова 100 гітарыстаў на сцэне выконвалі сусветна вядомую кампазіцыю «Yesterday» ліверпульскай чацвёркі.

Найлепшых гітарных выканаўцаў ацанілі ў наступных катэгорыях: сольнае выкананне на класічнай гітары, акустычная гітара, выкананне ў ансамблі ці аркестры. Таксама ў межах «Рэнесансу гітары» прайшоў конкурс гітарных майстроў і выстава майстравых гітараў.

«Гэтыя конкурсы для таго, каб нашыя дзеці вырасталі людзьмі, каб паважалі тое, што адбываецца навокал, каб разумелі адно аднаго, каб ім сорамна не было за наш час і нашую краіну», – кажа гітарыст Сямён Клейнер.

Адмысловым госцем імпрэзы стаўся Мэт’ю Макэлістэр з Шатландыі. Ён выканаў праграмы «Кельцкая гітара», а таксама «Гітарыст-кампазітар», распавёў пра асаблівасці культуры і музыкі ўласнага краю.

«У мяне, вядома, вялізная радасць. Мы тут упершыню. Праз тое, што сёння ва Украіне адбываецца, мы ехалі ў вельмі цяжкіх умовах. Аднак усе мае чацвёра дзетак сталі лаўрэатамі. Аказалася, што нашая гітарная школа гэткага ж высокага ўзроўню, як і беларуская», – адзначыла ўкраінская выкладчыца Людміла Якуціна.

Фестываль і сапраўды падобны да сапраўднага гітарнага адраджэння. Сёлета ён налічыў каля трохсот гасцей з Беларусі, Літвы, Расеі ды Украіны.

Іншыя тэмы: У Брытаніі адзначылі 450-годдзе з дня нараджэння Ўільяма Шэкспіра. Арганізатары канцэртаў у Беларусі не змогуць рэкламаваць мерапрыемстваў да атрымання гастрольнага пасведчання. У сталіцы прайшоў першы фестываль індыйскай культуры «Васанта». У Нацыянальным гістарычным музеі – выстава найлепшай айчыннай мастацкай галаграфіі.

{movie}У Гомлі 100 гітарыстаў адначасова выканалі «Yesterday» «The Beatles» |right|16164{/movie}

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў