Украінскі журналіст пераапрануўся ў «зялёнага чалавечка» і паехаў браць штурмам адміністрацыю




З муляжом «калашнікава», у бронекамізэльцы і мілітары форме журналіст паспрабаваў праверыць, як міліцыя і жыхары аднаго з украінскіх гарадоў будуць рэагаваць на чалавека ў ваеннай форме.

Здымачная група дзяржаўнай тэлекампаніі «Рось» вырашыла праверыць, як жыхары абласнога гораду Чаркасы, што месціцца на поўдзень ад сталіцы Украіны, будуць рэагаваць на ўзброенага чалавека ў вайсковай форме. Вынікі эксперымента здзіўляюць!

{movie}Украінскі журналіст пераапрануўся ў «зялёнага чалавечка» і паехаў браць штурмам адміністрацыю|right|16161{/movie}

«Зялёныя чалавечкі» – менавіта гэтак пачалі акрэсліваць тых людзей, якія сёлета прыехалі на тэрыторыю Крыму, пасля чаго адбылася яго анексія. Пазней прэзідэнт Расеі прызнаў, што «зялёнымі чалавечкамі» былі расейскія жаўнеры.

{movie}Annexation of Crimea in the eyes of Russian soldiers / Акупацыя Крыму вачамі расейскіх жаўнераў |right|16160{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў