Забарона за «імперскага імбецыла» (відэа)


Гурту «Ляпіс Трубяцкі» могуць забараніць выступаць у Расеі за выказванні Міхалка падчас выступу.

Забарону прапанаваў дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Раман Худзякоў. Ліберал-дэмакрат накіраваў зварот у генпракурору Расеі з просьбаю праверыць выказванні Сяргея Міхалка. Паводле Худзякова, лідар «Ляпісаў» нібыта абразіў фаната на канцэрце ў Іжэўску ды звярнуў увагу на тое, што Міхалок падтрымліваў Еўрамайдан і хаваецца ад генпракуратуры Беларусі ў Маскве.

{movie}Міхалок звяртаецца да публікі|right|16154{/movie}

За падтрыманне Майдану забарону на ўезд гурта ў Расею раней запатрабаваў дэпутат Віталь Мілонаў. Ініцыятывы не падтрымалі, аднак у хуткім часе ў сакавіку былі адмененыя канцэрты групы ў Пскове і Цюмені.

Як паведамляюць «Известия», падчас канцэрту 16 красавіка ў Іжэўску фронтмэн калектыву выкрыкваў лозунг «Слава Украіне!», а ў звароце да незадаволенага расейскага гледача паслаў яго, назваўшы «імперскім імбецылам». На «YouTube’е» з’явіўся зварот Сяргея Міхалка, у якім ён распавядае пра «выпадак у Іжэўску». Паводле музыкі, адпаведную рэакцыю музыкі выклікала правакацыя з боку хуліганаў падчас выступу ў Нямеччыне. У выніку Міхалок бараніў свой гонар, гонар калектыву і сваіх фанатаў.

{movie}Сяргей Міхалок пра «выпадак у Іжэўску»|right|16156{/movie}

Цяпер гурт – у развітальным туры па Расеі. Да жніўня музыкі маюць адыграць 13 канцэртаў. Тры выступы з адмысловаю праграмаю «Клоўна няма» пройдуць у Санкт-Пецярбурзе, Маскве і Кіеве. 1 верасня сёлета, як абвясціў сам Міхалок, калектыў афіцыйна спыняе сваё існаванне.

{movie}Зварот Міхалка да фанатаў|right|16155{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў