У Данецку захоплены будынак тэлецэнтру


Будынак тэлецэнтру ў Данецку быў захоплены без стрэлаў і супраціву міліцыянтаў – сепаратысты проста зайшлі ў адчыненыя дзверы. У выніку замест украінскага «27 канала» запусцілі расейскі канал «Россия 24». Пасля адключэння актывісты сілы супраціву пакінулі будынак, пакінуўшы на тэрыторыі тэлецэнтру сваю ахову ды інжынераў.

Захоп будынку пачаўся з масавага мітынгу прарасейскіх актывістаў на падтрыманне рэферэндуму Данецкай народнай рэспублікі і ўшанавання памяці загінулых байцоў «Беркута». Адна з удзельніц дэманстрацыі заявіла, што прыхільнікаў Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) не пускаюць на тэлебачанне, і прапанавала калонаю пайсці да будынку тэлецэнтру – на знак пратэсту супраць «неаб’ектыўнага асвятлення падзеяў у рэгіёне ўкраінскімі каналамі».

{movie}Захоп будынку тэлебачання ў Данецку 27 красавіка|right|16152{/movie}

Па дарозе пратэстоўцы зрывалі з будынкаў украінскія дзяржаўныя сцягі, рвалі іх і палілі. Пры ўездзе на тэрыторыю тэлецэнтру сепаратысты сарвалі браму, а над будынкам усталявалі сцяг самаабвешчанай ДНР.

Гэта ўжо другая спроба захапіць тэлецэнтр у Данецку. 7 красавіка ўзброеныя людзі на машынах уварваліся на тэрыторыю тэлебачання, абстраляўшы будынак і ахову з аўтаматаў Калашнікава, пасля чаго зніклі.

Трансляцыю чатырох расейскіх тэлеканалаў ва Украіне – «Россия 24», «Первый канал. Всемирная сеть», «НТВ Мир» і «РТР-Планета» – прыпынілі 25 сакавіка пастановаю акруговага адміністрацыйнага суда Кіева.

ДР, belsat.eu

https://youtu.be/fQ9E5KKnFkA

Глядзі таксама
Каментары