Магілёўцы судзяцца з гарвыканкамам


35 магілёўцаў, жыхары дамоў на вуліцы Крупскай, звярнуліся ў суд, патрабуючы скасаваць пастанову гарвыканкаму пра знос гэтых будынкаў як непрыдатных для пражывання.

Раней жыхары сямі дамоў на вуліцы Крупскай запатрабавалі ад гарадскіх уладаў адмяніць незаконную, неабгрунтаваную і патаемную, паводле іх, пастанову 26 снежня 2013 года праз знос будынкаў, назваўшы акты абследавання кватэраў у 2013 годзе неадпаведнымі рэчаіснасці. Прадстаўнікі ўлады сцвярджаюць адваротнае: усе іхныя дзеянні – законныя.

Пра сітуацыю вакол «патаемных» экспертызаў «Белсат» распавядаў у «Аб’ектыве» 19 красавіка.

{movie}Перасяленне пад прымусам (“Аб’ектыў”, 19 красавіка)|right|16142{/movie}

«Мы не згодныя з пастановаю, што нашыя дамы непрыдатныя для жылля. У нас усё добра ў кватэрах. Нашага дому, да прыкладу, ніхто не глядзеў, не правяраў. Мы хадзілі ў гарвыканкам і глядзелі акты правяранняў – там вельмі шмат неадпаведнасцяў», – распавяла адна з жыхарак запланаваных да зносу дамоў. Паводле яе, жыхары прыватызаваных кватэраў, прызнаных старымі, падлягаюць перасяленню ў арэнднае жыллё з кампенсацыяй. Жыхары непрыватызаваных кватэраў таксама не маюць права адмовіцца ад прапанаванага жылля, аднак могуць прыватызаваць атрыманую кватэру да 2016 года. Калі ж і тых, і другіх высяляюць з прычыны перадавання зямлі на дзяржаўныя патрэбы, то там умовы перасялення зусім іншыя.

«Калі зямля, на якой стаяць дамы, ідзе на дзяржаўныя патрэбы, то гэта зусім іншая рэч: калі ў чалавека ўласнае жыллё, то ён выбірае раён і яму даюць прыватызаваную кватэру. А калі ў яго непрыватызаваная кватэра, то яму выдаюць кватэра на ўсіх прапісаных па 15 квадратаў», – зазначыла кабета.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў