У Тайвані – свой «Чарнобыльскі шлях» (відэа)


У сталіцы Тайваню апазіцыя таксама пратэстуе супраць «мірнага атаму». У краіне збіраюцца пабудаваць чарговую АЭС, супраць чаго на мітынг выйшлі прыблізна 2 тыс. асобаў. Мітынгоўцы заблакавалі рэзідэнцыю прэзідэнта, адзін з лідараў апазіцыі абвесціў галадоўку.

{movie}Пратэст супраць АЭС у Тайвані|right|16141{/movie}

Пра намер пабудаваць чацвёртую ў Тайвані атамную станцыю ў панядзелак заявіў прэм’ер-міністр краіны. Ужо на наступны дзень адбыліся лакальныя акцыі пратэсту – жыхары краіны апасаюцца, што АЭС нясе небяспеку здароўю і навакольнаму асяроддзю. Былы старшыня апазіцыйнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Лінь І Сюн (Lin Yi Xiong) абвесціў галадоўку.

«Прэзідэнт сядзіць у сваёй рэзідэнцыі ды думае, што можа рабіць усё, што захоча, – гаворыць адзін з удзельнікаў пратэсту ля рэзідэнцыі кіраўніка Тайваню. – Насамрэч гэткімі пастановамі яны крадуць жыццё ў кожнага з 23 мільёнаў жыхароў Тайваню. Прэзідэнт прымае рашэнні і не прыслухваецца да меркавання грамадзянаў».

Урад спадзяецца, што чацвёртая атамная станцыя ў Тайваню пачне сваю працу у 2016 годзе.



МЛ,
belsat.eu

Стужка навінаў