Як беларусы будуць бараніць радзіму, калі на яе нападуць?


«Наконт абароны дзяржавы – трэба падумаць», – можна было пачуць у Горадні.

Карэспандэнты праграмы «Два на два» запыталі гарадзенцаў, ці трэба бараніць Беларусь, калі на яе нападуць, як на Крым, і якім чынам гэта рабіць?

Праграму «Два на два» можна глядзець штотыдзень у эфіры «Белсату» па чацвяргах а 21:45. Поўную версію апошняга выдання «Два на два», у якім уздымалася пытанне «Ці страшны беларускі нацыяналізм?», ды іншыя выданні праграмы можна паглядзець у архіве на нашым сайце.

{movie}Апытанне: Як беларусы будуць бараніць радзіму, калі на яе нападуць? |right|16139{/movie}

«Хто будзе на Беларусь нападаць? Каму яна патрэбная», – не верыць у напад на сваю краіну спадар сталага веку.

Паводле аднаго з прадстаўнікоў малодшага пакалення, лукашэнкаўскае войска не будзе абараняць нашую краіну, а беларусаў трэба інфармаваць пра тое, што сапраўды адбываецца ў Крыме, каб яны разумелі, што «расейцы – не сябры».

«Ёсць родныя і блізкія, якіх трэба абараняць, наконт абароны дзяржавы – трэба падумаць», – сказаў адзін з апытаных.

Паводле яшчэ адной пары спадарства, для ратавання радзімы дазволеныя любыя сродкі.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў