Адкуль узяўся афіцыйны лозунг «За Беларусь!»?


Чаму адмянілі «Дажынкі» ды чаму Аляксандр Лукашэнка наведаў спектакль «Вітаўт Вялікі» – у «Размове Жбанкова» з культуролагам Андрэем Расінскім.

Улады Беларусі мелі некалькі спосабаў абыходжання з культурнаю спадчынаю краіны. Самы ключавы спосаб – поўнае адмаўленне ўсяго беларускага, заўважыў спадар Расінскі.

{movie}Адкуль узяўся афіцыйны лозунг «За Беларусь!»? Андрэй Расінскі ў “Размове Жбанкова” |right|16136{/movie}

Дэструкцыя культурнай спадчыны ішла ў Беларусі і ў межах палітычнай барацьбы, ствараўся стэрэатып: «беларускамоўны – значыць, фашыст». «Гэта спроба задавіць палітычных апанентаў – Беларускі Народны Фронт», – адзначыў культуролаг.

Апроч дэструкцыі, улады Беларусі мелі таксама спробы, каб «прысабечыць» культурныя набыткі мінулага. «Лозунг «За Беларусь!» – гэта такі адказ на «Жыве Беларусь!», крыху зменены», – заўважыў адмысловец.

Прычым варыянты «прысабечвання» маглі быць абсалютна дзіўныя, як, да пракладу, іранічная песня гурта «Rocker Jocker» – «Саня останется с нами…» – стала сцягам прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі, што спадар Расінскі лічыць «ненармальнаю культурнаю дынамікаю».

Як улады Беларусі шукаюць культурныя рэсурсы, якія б адрознівалі іх ад Расеі – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў