Астравецкая АЭС – нявыгадная і небяспечная


https://youtu.be/g93HoqjA3ps
Пра перспектывы атамнай энергетыкі ў Беларусі распавядае фізік Георгій Лепін.

Да традыцыйнай тэматыкі штогадовага «Чарнобыльскага шляху» як напаміну пра найбуйнейшую ў гісторыі чалавецтва тэхнагенную катастрофу апошнім часам дадаюцца і сучасныя рэаліі. Найперш, несумненна, будаўніцтва атамнай станцыі ля Астраўца, якое з самага пачатку выклікала рэзкую крытыку як айчынных, гэтак і міжнародных незаангажаваных эколагаў, ядравікаў і нават эканамістаў.

Госць студыі «Белсату» Георгій Лепін цалкам падзяляе скепсіс сваіх калегаў. На думку навукоўца, Астравецкая АЭС хутчэй за ўсё не будзе пабудаваная, і з часам гэты праект стане «помнікам глупству і бяздумнасці». Фізік прывёў некалькі аргументаў на карысць сваёй пазіцыі: «Па-першае, гэтая станцыя нікому не патрэбная, і яна будуецца з мараю прытрымаць ў сваіх «цёплых» абдымках Прыбалтыку. Туды, быццам бы, будзе прадавацца электраэнергія, і тым самым пакупніка гэтай энергіі можна трымаць у цуглях. Але патэнцыйныя кліенты з Еўропы адмаўляюцца ад гэтай энергіі ды заяўляюць пра перасінхранізацыю сваіх энергасетак на ЕЗ».

Калі хочаце ведаць больш аб правальнасці атамнага праекту у Астраўцы, глядзіце відэа ніжэй.

{movie}Астравецкая АЭС — нявыгадная і небяспечная |right|16120{/movie}

ЮВ, belsat.eu
\\

Глядзі таксама
Каментары