Журналістам «LifeNews» забаранілі ўезд на тэрыторыю Украіны


Служба бяспекі Украіны прымусова выправіла на радзіму дваіх масквічоў.

«25 красавіка СБУ прымусова вярнула ў РФ дваіх расейскіх грамадзянаў, прадстаўнікоў тэлекампаніі «LifeNews» – распавялі агенцтву «Интерфакс-Украина» працаўнікі Службы бяспекі Украіны.

Журналістам тэлеканалу «LifeNews» забаранілі ўезд ува Украіну на 3 гады.

Нядаўна ўкраінскія спецслужбы затрымалі здымачную групу тэлеканалу НТВ. Адзін з журналістаў – грамадзянін Беларусі. СБУ ўтрымлівае журналістаў паводле падазрэння ў дыверсійнай дзейнасці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў