«Ляпіс Трубяцкі» прызналі артыстамі года, а найлепшым дэбютам – «БосаеСонца»


Прызнанні ў любові да калегаў і спрэчкі, на якой мове весці імпрэзу. Менская музычная тусоўка напярэдадні сабралася ў клубе «Таранціна» на ўручэнні другой прэміі Рок-профі, пераможцаў якой вызначаюць іншыя музыкі.

Выбіралі сёлета сярод 46 гуртоў і выканаўцаў. У журы – толькі тыя музыкі, альбомы якіх раней станоўча ацанілі крытыкі.

ПАВЕЛ ЮРЦЭВІЧ, ЗАСНАВАЛЬНІК ПРЭМІІ «РОК-ПРОФІ»:

«Мы дасягнулі станоўчых вынікаў, бо музыкі мала таго, што пракаментавалі. Шмат хто адкрыў для сябе новыя імёны, якіх раней не ведалі, бо не сутыкаліся ў жанравай стылістыцы”.

Пераможцу адной з самых пачэсных узнагародаў – «За ўнёсак» – абвесцілі загадзя. У гэтай намінацыі не было роўных гурту «Крама».

У асноўных жа намінацыях інтрыга трымалася да канца. Сярод фаварытаў былі гурты «BosaeSonca», «Pafnutiy’s Dreams» і «Петля пристрастия». Па выніках «Артыстам года» паводле версіі беларускіх музыкаў стаў «Ляпіс Трубяцкі», найлепшым запісам – «Адпусці» гурта “Босаесонца”, альбомам года – «Фобас» гурта «Петля пристрастия».

ГУРТ «ПЕТЛЯ ПРИСТРАСТИЯ»:

«Гэта ацэнка ад музыкантаў – людзей, якія ведаюць крыху больш,

чым звычайны слухач, які слухае альбом дома. Музыкі – такія людзі, якія звычайна рэдка кажуць: хлопцы, у вас выдатная кружэлка».

У намінацыі «Дэбют» журы адзначыла гурт «БосаеСонца».

Іншыя навіны: у «Арт-сядзібе» прайшоў развітальны канцэрт. У Берасці адкрылася выстава на плоце. Чэшскі Нацыянальны сімфанічны аркестр запрашае сыграць на сваіх выступах

{movie}«Ляпіс Трубяцкі» прызналі артыстамі года, а найлепшым дэбютам — «БосаеСонца» |right|16122{/movie}

Cяргей Будкін, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў