Тэрарысты ў Славянску захапілі аўтобус з прадстаўнікамі АБСЕ


Цяпер ідуць перамовы з прадстаўнікамі прарасейскіх сілаў аб вызваленні прадстаўнікоў міжнароднай арганізацыі, падае ўкраінскае Міністэрства ўнутраных справаў.

Закладнікаў утрымліваюць у памяшканні мясцовага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны, паведамілі Украінскаму незалежнаму інфармацыйнаму агенцтва навінаў ува ўпраўленні для сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны.

Прадстаўнікі прарасейскіх сілаў адмовіліся вызваліць закладнікаў. Тэрарысты паведамілі, што мусяць пракансультавацца з кампетэнтнымі органамі Расейскай Федэрацыі, – праінфармавалі ў МУС.

Сёння, 25 красавіка, аб 11:40 на ўездзе ў Славянск з боку Краматорска невядомыя спынілі аўтобус з 13-ю пасажырамі. Сярод іх былі 7 прадстаўнікоў АБСЕ, 5 прадстаўнікоў Узброеных сілаў Украіны і кіроўца транспартнага сродку.

Раней МЗС Украіны паведамляла, што сёння, 25 красавіка, у Данецкай вобласці знікла сувязь з чальцамі місіі АБСЕ.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў