Зверствы сепаратыстаў са Славянску (ЖАХЛІВЫЯ ФОТА)


Асцярожна! Гэты артыкул не рэкамендуецца чытаць няпоўнагадовым.

У інтэрнэце з’явіліся жахлівыя фотаздымкі забітых у Горлаўцы грамадзянаў Украіны

Служба бяспекі Украіны (СБУ) сцвярджае, што 42-гадовага дэпутата мясцовай гарадской рады і 25-гадовага хлопца забілі сепаратысты са Славянску.

Адным з забітых быў выкрадзены 17 красавіка дэпутат гарадской рады Уладзімір Рыбак. У дзень выкрадання дэпутат паспрабаваў зняць з захопленага сепаратыстамі адміністрацыйнага будынку сцяг самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». Праз некалькі гадзінаў яго схапілі пасярод вуліцы, запіхалі ў аўтамабіль і вывезлі ў невядомым кірунку.

{movie}Сутычка дэпутата Рыбака з прарасейскімі актывістамі|right|16116{/movie}

Пазней аголенае цела дэпутата знайшлі ў рацэ. Там жа выявілі труп 25-гадовага хлопца – студэнта Кіеўскага політэхнічнага інстытуту Юрыя Папраўкі.

Учора Уладзіміра Рыбака пахавалі. У забітага засталася 13-гадовая дачка і 25-гадовы сын.

У забойстве дэпутата і студэнта працаўнікі СБУ падазраюць данецкіх сепаратыстаў – афіцэра Галоўнага выведнага кіраўніцтва РФ Ігара Стралкова, афіцэра расейскага спецназу Ігара Безлера (мянушка Бес) і «народнага мэра» Славянску Вячаслава Панамарова – паведамляе unian.ua.

Сёлета ўкраінскія спецслужбы перахапілі радыёперамовы вышэй згаданых асобаў, якія размаўлялі пра тое, як пазбавіцца ад целаў забітых.

Кавалак перахопленых радыёперамоваў:

Стралкоў (Бес): «Слава, ты, калі ласка, развяжы пытанне са жмуром [трупам]. Каб яго хутчэй ад нас вывалаклі. Што ён тут ляжыць, смярдзіць…»

Панамароў («мэр» Славянску): «З трупам? Так-так, я зараз. Я зараз сканчаю з журналістамі і займаюся».

{movie}Радыёперамовы сепаратыстаў|right|16118{/movie}

ЮВ, belsat.eu, Фота: ua-today.com

Стужка навінаў