Сяргей Папкоў: «Зянон Пазняк – ахвяра сваёй пазіцыі»


Для адных – увасабленне радыкалізму ў Беларускай палітыцы. Для іншых – месія, дзякуючы якому беларусы ўспомнілі, што яны беларусы. Чалавек, які адыграў важную ролю ў адраджэнні Беларусі.

Ці можна пераканаць Зянона Пазняка, ці ёсць у яго блізкія сябры – глядзіце больш у «Размове дня» ад аўторка па пятніцу ў онлайн-трансляцыі а 21:25 і ў архіве праграмы.

{movie}Размова Калінкінай: Зянон Пазняк – ахвяра сваёй пазіцыі|right|16113{/movie}

З нагоды 70-годдзя Зянона Пазняка на «Размову» да Святланы Калінкінай завітаў былы дэпутат Вярхоўнага Савету, намеснік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў, які больш за 20 гадоў застаецца побач з Пазняком.

Ці сапраўды Зянон Пазняк змяніўся ў эміграцыі, стаўшы больш мяккім, мудрым і разважлівым – пытаецца Святлана Калінкіна ў суразмоўцы.

«На мой погляд, ён быў заўсёды такім. Гэта чалавек, які ў адпаведныя моманты, калі патрабуецца рашучасць, дзейнічае. А ён чалавек-дзеянне, і ён гэтую рашучасць выяўляе. У асабістых адносінах ён іншы. Жыццё ж не складаецца толькі з Плошчы. Адначасна ён можа быць розным», – кажа Сяргей Папкоў.

Паводле намесніка старшыні КХП БНФ, Зянон Пазняк вельмі даверліва ставіцца да людзей: «Я гэтаму вельмі здзіўляюся, але не ён адыходзіць ад людзей, а многія ад яго адыходзяць, калі не прымаюць ягонай пазіцыі. Людзі проста не вытрымліваюць, а ён чалавек цэльны».

Кажуць, што радыкальнасць адыграла не вельмі добрую ролю як для Пазняка-палітыка, гэтак і для нацыянальнай беларускай ідэі, бо напалохала непадрыхтаваных людзей – разважае Святлана Калінкіна.

«Ён фактычна ішоў на ахвяру такою пазіцыяй. Хтосьці мусіць быць наперадзе і сказаць праўду. Хтосьці мусіць стварыць канфлікт, без гэтага не будзе руху. І ён свядома ішоў на гэта», – падкрэслівае Сяргей Папкоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў