У Краматорску ўзарвалі верталёт (відэа)


Два магутныя выбухі грымнулі зранку 25 красавіка на вайсковым лётнішчы Краматорску, што ў Данецкай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, з гранатамёту быў абстраляны верталёт Мі-8 украінскіх сілавікоў. Стрэл снайпера трапіў у бак з палівам. Адказнасць за падрыў машыны ўзялі на сябе байцы народнай самаабароны Краматорску.



Як сведчыць група «Інфармацыйны супраціў», машына была на ўзлёце. Ахвяраў няма, экіпаж паспелі эвакуявацца да выбуху. Апошнім верталёт пакідаў камандзір экіпажу, які разгарнуў машыну ў бок ад будынкаў. Ён атрымаў пералом раменніцы.



У той час як у Міністэрстве абароны Украіны сцвярджаюць, што машыну абстралялі з гранатамёта.

{movie}Выбух на аэрадроме |right|16112{/movie}

{movie}Выбух на аэрадроме ў Краматорску|right|16111{/movie}

Краматорск застаецца пад кантролем рушэнцаў, аднак аэрапорт кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі. Уваход на тэрыторыю лётнішча цяпер забаронены для ўсіх, акрамя пажарнікаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў