Як атрымаць поспех у Польшчы


Паводле статыстыкі, кожны трэці беларус хацеў бы выехаць за мяжу на сталае месцы жыхарства. Адна з найбольш папулярных кірункаў беларускай эміграцыі – Польшча. Шмат хто з нашых землякоў знаходзіць там працу, звязаную з будаўніцтвам ці апекаваннем над асобамі сталага веку. Але шмат і такіх, хто атрымаў вышэйшую адукацыю і дасягнуў вяршыняў кар’ернага росту.

Героі сюжэту «Рэпартэра» Ілля Навуменка і Алекс Карцель.

{movie}Праграма «Рэпартэр»: Як атрымаць поспех у Польшчы |right|16109{/movie}

Ілля жыве ў Польшчы 7 гадоў. Адвучыўся на сацыёлага, але займаецца ўэб-дызайнам. Алекса ў 2006 годзе выключылі з БДПУ імя Танка. Цяпер ён працуе ў адным з найвялікшых call-цэнтраў Еўропы на пасадзе аперацыйнага дырэктара.

Паводле Іллі, за мяжою больш магчымасцяў росту, у адрозненне ад нашай краіны. «У Беларусі проста менш чаго адбываецца. Тут цікавяцца табою, калі ты замежнік. Але калі ты нешта робіш, тады не важна, адсюль ты ці не».

Пра тое, як прабіцца за мяжою, глядзіце ў праграме «Рэпартэр» кожны чацвер а 20:30 у он-лайн-трансляцыі і ў архіве праграмы.
https://youtu.be/p3gW8o5TpNs

Глядзі таксама
Каментары