У Адэсе ўзарвалі блокпост. 7 пацярпелых (відэа)


Паводле МУС Украіны, выбух на блокпосце ў Адэсе здзейснілі наўмысна. Цяпер органы высвятляюць род выбухоўкі.

Здарэнне адбылося ў раёне сёмага кіламетра авідыопальскай дарогі. Сярод сямёх пацярпелых – адзін праваахоўнік. Усім аказаная медыцычная дапамога, траўмы пацярпелых не пагражаюць жыццю.

{movie}У Адэсе ўзарвалі блокпост. 7 пацярпелых|right|16107{/movie}

«Як адна з версіяў разглядаецца верагоднасць таго, што выбуховае рэчыва занеслі або кінулі на блокпост звонку. Гэта значыць наўмыснае здзяйсненне такога правапарушэння. Бо выбух адбыўся ўнутры агароджанай мяшкамі з пяском тэрыторыі блокпосту ў той самы момант, калі там было шмат людзей», – адзначылі ў міліцыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў