«Краіна ідыётаў» і Пуцін-ілжэц


У Пуціна нядаўна была «Наўпроставая лінія з народам», на якой ён прызнаў, што ў Крыме, аказваецца, усё ж былі расейскія салдаты. Расейскія медыі падхапілі навіну з радаснымі воклічамі. Аднак навіну пра гэтую заяву трэба было каментаваць іншым спосабам.

Сутнасць падзеі заключалася ў тым, што прэзідэнт Расеі прызнаў, што ён ілжэц. І ў любой іншай нармальнай краіне ён бы ўжо не быў прэзідэнтам, адзначыў Юрый Хашчавацкі.

{movie}«Тэатр ваенных дзеянняў»: «Краіна ідыётаў» і Пуцін-ілжэц |right|16104{/movie}

«Дык што, Расея – ненармальная краіна?» –пытаецца Крумкач.

«Можа, іх усіх электрашокерам шыбанулі?» – парыруе Хашчавацкі.

Аднак навошта ім 140 млн электрашокераў, калі ў іх на ўсіх ёсць адно тэлебачанне. Гэтым тэлебачаннем і адключаюць мазгі расейцам.

Крумкач разам з рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім разважаюць пра каверзы расейскай прапаганды і тое, як тэлебачанне адключае мазгі.

Глядзіце больш ў свежым выданні «Тэатру ваенных дзеянняў».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў