«Белсат» віншуе Зянона Пазняка з юбілеем (фота)


Лідар КХП БНФ, адзначыў сваё 70-годдзе ў Нью-Ёрку разам з жонкаю. Тэлеканал «Белсат» адшукаў Зянона Станіслававіча за акіянам і павіншаваў з юбілеем ад імя беларускай супольнасці.

«Здароўе ў мяне выдатнае! Працую цяпер над з’ездам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, які неўзабаве адбудзецца.- распавёў Зянон Пазняк “Белсату” – Палітычная праца – зараз асноўнае. Працую над аналізам сітуацыі ўва Украіне, над тымі пагрозамі, якія могуць быць звязаныя і з Беларуссю ў выніку, з гэтым і над тым, што трэба рабіць, каб не адбылася распаўсюджанне гэтай пагрозы. Жадаю, каб у вольнай Беларусі жылі ўсе вольна!».



Урачыстае віншаванне палітыка з нагоды ягонага Дня нараджэння адбудзецца 4 траўня ў беларускай царкве ў Нью-Ёрку.

Арцем Гусак, Максім Драгун (фота), ДР, belsat.eu

Стужка навінаў