Баевікі ў Славянску адпусцілі амерыканскага журналіста


https://youtu.be/L7DvrJ0CYe4

Амерыканскі журналіст Сайман Астроўскі, захоплены прарасейскімі актывістамі, вызвалены і накіроўваецца ў Данецк.

Пра тое, што журналіста, які працуе на інтэрнэт-выданне «Vice News» адпусцяць, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі самазваны «мэр Славянску» Вячаслаў Панамароў. На відэа ён прапануе абмяняць яго на «народнага губернатара Данецкай вобласці» Паўла Губарава, затрыманага СБУ Украіны 6 сакавіка.
{movie}”Мэр Славянска” называе ўмовы вызвалення Саймана Астроўскага |right|16091{/movie}
Інфармацыю аб вызваленні пацвердзіла і рэдакцыя інтэрнэт-парталу «Vice News», якая публікавала серыю відэарэпартажаў Астроўскага з Крыму і ўсходніх вобласцяў Украіны.

Урад ЗША выказваў сур’ёзную заклапочанасць затрыманнем Астроўскага, якога на гэтым тыдні прарасейскія актывісты захапілі ў Славянску. Вашынгтон заклікаў Маскву спрыяць ягонаму неадкладнаму вызваленню.

АК, паводле «Бі-Бі-Сі»

Глядзі таксама
Каментары