«З намі Бог, з намі праўда, з намі Украіна»


Аляксандр Турчынаў патрабуе ад Расеі спыніць пагрозы ды шантаж і адвесці свае войскі ад украінскай мяжы. Заявіў падчас звароту да ўкраінцаў выканальнік абавязкаў прэзідэнта Украіны.

{movie}Аляксандр Турчынаў патрабуе ад Расеі спыніць пагрозы ды шантаж і адвесці свае войскі ад украінскай мяжы.|right|16086{/movie}

«Тэрарысты, якія ўзялі ў закладнікі фактычна ўвесь Данецкі рэгіён, ужо даўно перайшлі мяжу чалавечнасці. Узброеныя злачынцы захопліваюць адміністрацыйныя будынкі, бяруць у закладнікі грамадзянаў, у прыватнасці – украінскіх і замежных журналістаў, катуюць і забіваюць патрыётаў Украіны», – сказаў Турчынаў.

«Расея на дзяржаўным узроўні падтрымлівае тэрарызм у нашай краіне менавіта ў той час, калі расейскія грамадзяне ўвесь час пакутуюць ад тэрарыстычных нападаў на сваёй тэрыторыі. Войны, тэракты, рэгіянальны сепаратызм – гэта вядомыя расейскія праблемы, якія цяпер штучна спрабуюць перанесці ва Украіну», – падкрэсліў в.а. прэзідэнта.

Паводле яго, «пасля паспяховых крокаў украінскіх сілавых структураў у барацьбе з тэрарызмам РФ перайшла ад публічных пагрозаў на наш адрас да дэманстратыўнай канцэнтрацыі ўзброеных сілаў непасрэдна на ўсходняй мяжы нашай дзяржавы».

Турчынаў паведаміў, што ідзе разгортванне і павелічэнне колькасці вайсковых падраздзяленняў РФ. «Мы патрабуем ад Расейскай Федэрацыі спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Украіны, спыніць сталыя пагрозы ды шантаж і адвесці свае войскі ад усходняй мяжы нашай краіны, – заявіў Турчынаў. – Захоўваючы спакой і ўпэўненасць, мы разам абаронім нашую краіну, яе суверэнітэт і цэласнасць. З намі Бог, з намі праўда, з намі Украіна».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў