Вазьмі ўдзел у конкурсе і прыедзь папрацаваць на «Белсаце»!


«Белсат» заахвочвае маладых журналістаў дасылаць матэрыялы ў намінацыю «Чацвёртая ўлада» на конкурс «Твой стыль». Узнагародаю будзе стажыяванне на нашым тэлеканале.

Спяшайцеся: працы на конкурс журналістаў-пачаткоўцаў «Твой стыль» прымаюцца да 1 траўня 2014 года.

Тэлеканал «Белсат» заснаваў на конкурсе сваю намінацыю – «Чацвёртая ўлада». Гэта найлепшы тэкставы рэпартаж (пажадана з фотаздымкамі), што распавядае, якую праблему ўдалося развязаць дзякуючы таму, што за яе ўзяліся журналісты. Памер матэрыялу – не больш за 2 старонкі.

Узнагарода – 2-тыднёвая практыка на тэлеканале «Белсат» (1 тыдзень – у інтэрнэт-рэдакцыі, 1 тыдзень – у галоўнай інфармацыйнай праграме «Аб’ектыў»).

Умовы ўдзелу ў конкурсе можна пачытаць тут.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў