Актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску (Відэа, хроніка падзеяў)


Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу абвесціў пачатак вучэнняў у памежных з Украінаю раёнах.

{movie}Славянск. Гарыць блокпост на камбікормавым заводзе|right|16078{/movie}

16:15 Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу абвесціў пачатак вучэнняў у памежных з Украінаю раёнах. Украінскія сілавікі прыпынілі антытэрарыстычную аперацыю з увагі на канцэнтрацыю расейскіх войскаў на мяжы і небяспеку іх уварвання, якая рэзка павялічылася. Пра гэта са спасылкаю на сваю крыніцу сярод сілавікоў паведамляе выданне «Kyiv Post».

14:30 У Славянску пачалася зачыстка, ваенныя дзеянні адбываюцца на ўскраінах гораду і ў раёне блокпастоў. Паводле звестак МУС Украіны, загінула пяцёра баевікоў, знішчаны тры блокпасты. Раней паведамлялася, што ўсяго блокпастоў – 8. Сепаратысты з пачаткам актыўнай фазы аперацыі намагаюцца выставіць паміж сабою і войскамі жывы шчыт з мясцовых жыхароў. Раней украінскія вайскоўцы вызвалілі паселішча Хрэстышча (Хрестище) за 5 км ад Славянску.

Zrzut ekranu 2014-04-24 o 14.46.12

14:15 Украінскія вайскоўцы на БТРах прарваліся праз блокпост сепаратыстаў на поўнач ад Славянску.

{movie}Падзеі ў паселішчы Хрэстышча|right|16079{/movie}

АК, belsat.eu, паводле espreso.tv, unian.ua

Стужка навінаў