«Зянон, трымайся!»: менчукі віншуюць лідара КХП БНФ


Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк святкуе юбілей – палітыку споўнілася 70 гадоў. Журналісты «Белсату» сабралі святочныя зычэнні ад жыхароў Менску.

{movie}«Зянон, трымайся!»: менчукі віншуюць лідара КХП БНФ|right|16077{/movie}

Удзельнікі апытання пажадалі Зянону Пазняку моцнага здароўя, а таксама, каб «задачы, якія ён ставіў, – вырашаліся». Зычылі таксама творчых поспехаў ды… кар’ернага росту.

«Няхай збудуцца тыя ягоныя мары, што прынясуць карысць нашаму народу. Трымайся, Зянон!» – сказаў адзін з менчукоў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў