Чаму вырас рэйтынг Лукашэнкі?


У апошнім пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Лукашэнка казаў пра адзінства нацыі. Дык ці адзіныя мы? Пра гэта гутарка ў праграме «Размова Калінкінай» – з экспертам Незалежнага інстытуту сацыяльных даследаванняў Сяргеем Нікалюком.

{movie}Чаму вырас рэйтынг Лукашэнкі?|right|16076{/movie}

З апошняга апытання НІСЭПД аналітыкі зрабілі выснову: любоў да Аляксандра Лукашэнкі ў народзе «пайшла па другім крузе». Ці гэта слушная выснова? Сяргей Нікалюк гаворыць, што не трэба браць вынікаў сацыялагічных апытанняў як нейкую аксіёму. «Як гавораць сацыёлагі «Левада-цэнтру», у нас няма грамадскага меркавання. А тое што мы вымяраем, – гэта, у першую чаргу, рэха медыйных падзеяў. Звычайны чалавек не можа жыць у інфармацыйнай прасторы «вялікага свету», пра які распавядаюць медыі. Ён жыве сваім жыццём, і для яго важныя такія рэчы, як рост даходаў, інфляцыя. Гэта вельмі важны фактар», – гаворыць эксперт.

Госць праграмы заўважае, што напрыканцы мінулага года акурат усе такія паказчыкі, што маюць уплыў на дабрабыт беларусаў, пайшлі ўніз. «Вось і рэйтынг Лукашэнкі пайшоў уніз – гэта абсалютна натуральна. Заробкі з тых часоў у параўнанні з коштамі не раслі, таму можна было чакаць і працягу падзення рэйтынгу. Але адбылася вельмі магутная медыйная падзея», – заўважае сацыёлаг, маючы на ўвазе падзеі ва Украіне.

Як падзеі, што звязаныя больш з Расеяй, чымся з Беларуссю, уплываюць на рэйтынг Лукашэнкі ды настроі беларусаў? Глядзіце «Размову Калінкінай».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў