Першы раз нашыя журналісты аказаліся ў сапраўднай гарачай кропцы


Роўна 7 гадоў таму Міністэрства замежных справаў Польшчы падпісала дамову з Польскім грамадскім тэлебачаннем аб стварэнні «Белсату». У Дзень народзінаў каналу вядоўцы «Студыі «Белсат» пра агульны стан айчыннай журналістыкі паразмаўлялі з медыя-экспертам Юліяй Слуцкай.

{movie}Першы раз нашыя журналісты аказаліся ў сапраўднай гарачай кропцы |right|16063{/movie}

Госця праграмы паразважала на тэму цэнзуры, пераслед і рэпрэсіі з боку ўладаў, развіццё незалежных медыяў. «Першыя незалежныя медыі з’явіліся на пачатку 90-ых. У Беларусі не адбылося раздзяржаўлення медыяў. Усе незалежныя медыі паўсталі як прыватныя медыі ды паўсталі даволі паспяхова. У 95-ым годзе гэтыя медыі мелі наклады сотні тысячаў. Нягледзячы на датацыі дзяржавы і льготныя кошты дзярвыданняў, незалежныя медыі канкуравалі, пакуль дзяржава не пачала ціснуць».

Паводле суразмоўцы, праз ціск пачалі падаць наклады, аднак ціск – першапрычына. «Калі няма рынку, няма куды развівацца. Калі есць прапаганда – паўстае контрпрапаганда. Гэта ўсё не дае развівацца. А калі медыі не могуць існаваць ва ўмовах рынку, яны не могуць развівацца».

На думку спадарыні Слуцкай, цяперашнія падзеі ва Украіне вельмі карысныя для беларускіх журналістаў з прафесійнага пункту гледжання. «Першы раз беларускія журналісты мелі магчымасць працаваць у гарачай кропцы. Практыкі навыкаў у іх вельмі мала, і яны знаходзяцца ў слабейшай пазіцыі. Але гэта карысны досвед. Мы назіраем моцную глыбокую інфармацыйную вайну супраць украінскай дзяржавы і людзей. Але Украіна прымае меры і змагаецца. Перакрыла расейскія каналы. Калі есць такія інфармацыйныя усплёскі, цікавасць людзей павышаецца. Зараз ва Украіне выбух. Яны змаглі стварыць свой моцны інфапаток. Ці зможам мы? Гэта пытанне».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў