Кананізацыя LIVE


Трансляцыя цырымоніі кананізацыі пантыфікаў Яна Паўла II і Яна XXIII пакажуць он-лайн і ў 500 кінатэатрах свету.

Наўпроствая трансляцыя з плошчы св. Пятра будзе ажыццяўляцца ў 3D і 4K. Уваход на прагляд цырымоніі кананізацыі будзе бясплатны.

Больш за ўсё кінатэатраў, якія пажадалі ўзяць удзел у ініцыятыве, месціцца ў Італіі ды ЗША – каля 100 у кожнай з гэтых краінаў. Трансляцыі пройдуць і ў Аўстрыі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Францыі, Ірландыі, Іспаніі, Аргентыне, Бразіліі, Чылі, Калумбіі, Мексіцы, Уругваі ды Ліване. А таксама ў кінатэатрах Польшчы, Чэхіі, Харватыі ды Босніі і Герцагавіны, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Беларусы могуць паглядзець трансляцыю праз інтэрнэт. Онлайн-трансляцыя будзе ажыццяўляцца тэлебачаннем Ватыкану.

Кананізацыя абудзецца 27 красавіка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў