«Улады Беларусі і грамадзянская супольнасць могуць знайсці «Майданчык» для супрацы»


Пра тое, як адаб’юцца падзеі ва Украіне на сітуацыі ў Беларусі – «Размова Мацкевіча» з Ігарам Рынкевічам, прадстаўніком Беларускага камітэту салідарнасці з Украінаю.

Ігар Рынкевіч распавёў, што галоўная мэта камітэту – сфармаваць пазітыўнае стаўленне беларускай грамадскасці да новых украінскіх уладаў. Паводле яго, збалансаваць сваю пазіцыю адносна падзеяў ва Украіне імкнецца Лукашэнка: «У інтэрв’ю Савіку Шустэру ён зрабіў акцэнты, якія гуртуюць беларускую нацыю».

{movie}Ігар Рынкевіч у “Размове Мацкевіча”|right|16056{/movie}

Госць праграмы падкрэслівае, што ў камітэце няма летуценнікаў, якія спадзяюцца, што «знянацку геапалітычны вектар Беларусі зменіцца, і стаўленне да дэмакратыі зменіцца». «Але адчуваецца, што і афіцыйная ўлада і грамадзянская супольнасць могуць знайсці пляцоўку, «Майданчык», калі хочаце, для супрацы, бо ніхто не хоча, каб тут расцвітала карупцыя, быў эканамічны заняпад – тое, што было пры рэжыме Януковіча», – мяркуе Ігар Рынкевіч.

У Беларускі камітэт салідарнасці з Украінаю ўваходзяць каля 30 чалавек, сярод якіх Павал Севярынец, Алесь Марачкін, Зміцер Дашкевіч, Ганна Шапуцька, Анатоль Сідарэвіч. Структура прыняла некалькі заяваў, у якіх заклікала беларусаў крытычна ставіцца да паведамлення расейскіх тэлеканалаў і не набываць расейскіх тавараў, а таксама сфармулявала зварот у Генеральную пракуратуру адносна некаторых выступаў у эфіры. Ігар Рынкевіч прызнаецца, што зваротнай рэакцыі пакуль няма.

АК, паводле belsat.eu

Стужка навінаў