Мастачка Зоя Луцэвіч: «Квадрат Малевіча нарадзіўся з дывана маёй бабулі». Менск накрыла хваляю авангарду


Менск бліжэйшым часам будзе дыхаць авангардным мастацтвам: адкрываюцца тры маштабныя праекты, прысвечаныя гэтай плыні. Першаю адчыніла дзверы экспазіцыя на вялізнай прасторы цэнтру «Белэкспа».

Да 10-га чэрвеня тут можна сузіраць узоры дызайну, інсталяцыі, скульптуры і фотаздымкі аўтарства і пачаткоўцаў, і майстроў, сярод якіх зорны Уладзімір Цэслер. Усе натхняліся авангардыстамі.

{movie}Агляд падзеяў культуры (22.04.2014)|right|16040{/movie}

НАТАЛЛЯ ШАРАНГОВІЧ, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:
«Калі мы цяпер, напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, гаворым пра адметнасці нашага мастацтва, то важна адзначыць для нашых гасцей, што побач з нашаю магутнаю класікай існуе сучасная плынь. Гэтая мова зразумелая замежнікам, яны любяць сучаснае мастацтва, мне падаецца, што яны яго ацэняць».

Плынь нашага авангарду была не менш значная, чым аналагічныя рухі ў Маскве ці Пецярбурзе. Адмыслоўцы адзначаюць, што менавіта на авангардзе ґрунтуецца сучаснае мастацтва. Як прыклад: мастачка Зоя Луцэвіч, ствараючы гэткія цуды, думала пра Казіміра Малевіча.

ЗОЯ ЛУЦЭВІЧ, МАСТАЧКА:
«Мой праект пабудаваны на такой легендзе, што квадрат Малевіча нарадзіўся з дывана маёй бабулі. Таму што калі ўважліва паглядзець на пэчўорк, вы ўбачыце маленькія квадраты».

Для цікаўных да авангарду і мастацтва наогул падчас працы выставы будуць праходзіць лекцыі мастацтва- і культуразнаўцаў, паказы кінастужак, семінары і майстар-класы.

Іншыя навіны: у Горадні прэзентавалі новы нумар часопісу «Верасень». У Чэхіі правялі абрад, які дапамагае дзяўчатам стаць яшчэ прыгажэйшымі.

Марына Вашкевіч

Стужка навінаў