«Ветлівыя людзі Айчыны гонар і славу зберагуць»


Галоўны ансамбль расейскай арміі імя Аляксандрава запісаў песню пра «ветлівых людзей».

Ветлівымі людзьмі называюць вайскоўцаў без апазнавальных знакаў ў масках і камуфляжы, якія запэўнівалі бяспеку ў Крыме падчас рэферэндуму. Тое, што людзі без апазнавальных знакаў – вайскоўцы ўзброеных сілаў Расеі, Уладзімір Пуцін афіцыйна прызнаў толькі падчас «Наўпроставай лініі з народам» 17 красавіка.

{movie}Гімн «Вежлівыя людзі»|right|16037{/movie}

{movie}Жывое выкананне гімну «Вежлівыя людзі»|right|16038{/movie}

Відэашэраг апублікаваны на афіцыйным канале ансамблю на «Youtube» і складаецца з фатаграфіяў, зробленых у Крыме ў красавіку. У прыпеве ёсць гэткія словы: «Ветлівыя людзі Айчыны гонар і славу зберагуць».

Песня выконвалася 10 красавіка на выступе музычнага калектыву ў Еўпаторыі.

ДР, belsat.eu паводле Slon.ru

Стужка навінаў