ЗША з Украінай


Найважнейшыя выбары ў гісторыі. Менавіта так акрэсліў галасаванне 25-га траўня ва Украіне віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Што абяцае Вашынгтон Кіеву і ці гатовая Масква да санкцыяў?

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у другі дзень свайго візіту ў Кіеў сустрэўся з асноўнымі ўкраінскімі палітыкамі. Прынамсі, маральную падтрымку ад Вашынгтону Кіеў атрымаў. Што да канкрэтыкі, то выразных крокаў ад ЗША трэба чакаць пасля 25 траўня, калі пройдуць прэзідэнцкія выбары ва Украіне.

{movie}ЗША з Украінай |right|16035{/movie}

Большасць сустрэчаў сёння Джо Байдэн правеў у Вярхоўнай Радзе. Тут ён сустрэўся з лідарамі парламенцкіх фракцыяў і фаварытам прэзідэнцкай гонкі Пятром Парашэнкам. Байдан заявіў, украінскія палітыкі атрымалі другі шанец у гісторыі выканаць абяцанні Памаранчавай рэвалюцыі. Закрануў віцэ-прэзідэнт ЗША і тэму эканомікі. У прыватнасці ён паабяцаў, што ЗША дапамогуць Украіне дасягнуць газавай незалежнасці.

ДЖОЎ БАЙДЭН, ВІЦЭ-ПРЭЗІДЭНТ ЗША
“Мы можам дапамагчы ў стабілізацыі і ўмацавання ўкраінскай эканомікі, дапамагаючы вам вытрымаць несправядлівае эканамічны ціск. Мы гатовы зрабіць гэта, і я кажу, што амерыканскі народ гатовы. Не толькі Барак Оўбама і Джо Байдэн, але амерыканскі народ”.

На выніковаў прэс-канферэнцыі з прэм’ерам Украіны Арсеніем Яцэнюком, Джо Байдэн выразна акрэсліў пазіцыю Злучаных Штатаў адносна Крыма і палітыцы Расеі.

ДЖОЎ БАЙДЭН, ВІЦЭ-ПРЭЗІДЭНТ ЗША
“Я скажу адразу, мы не прызнаем дзеянні Расеі ў Крыме. І сёння, як я сказаў, ёсць спрабы разарваць Украіну на часткі. І вы зараз борыцеся за вашую будучыню”.

У выпадку, калі Масква працягне падтрымку ўзброенных людзей, якія незаконна ўтрымліваюць адміністрацыйныя будынкі на ўсходзе Украіны, віцэ-прэзідэнт ЗША паабяцаў Расеі яшчэ большую ізаляцыю. У Маскве да таго сцэнара рыхтуюцца.

Расея і фактычна зрывае жэнеўскія дамоўленасці, заявіў падчас сустрэчы з Байданам выконваючы абавязкі прэзідэнта Аляксандр Турчынаў. Захопленыя будынкі на ўсходзе ніхто не вызваляе. Наадварот рыхтуюцца да рэферэндумаў. У Луганску іх рыхтуюць ажно 2. На 11 і 18 траўня. На другім плануюць вырашыць ці заставацца ва Украіне, ці ўваходзіць у Расею.

Што рабіць, калі прэзідэнцкія выбары Кіеў не зможа арганізаваць на часцы сваёй тэрыторыі? Гэтае пытанне палітыкі сёння абміналі. Перадусім абмяркоўвалі палітычныя і эканамічныя рэформы, на правядзенне якіх ЗША абяцае даць Украіне не шмат – 50 млн долараў.

Аркадзь Несцярэнка, Белсат

Стужка навінаў