Кіраўніка «чорнай роты» «Беркута» ўзялі пад варту


Маёра Дзмітрыя Садоўніка падазраюць у забойстве пратэстоўцаў на кіеўскім Майдане.

Раней экс-кіраўніка спецпадраздзялення «Беркута» ўтрымлівалі пад хатнім арыштам. На рашэнне Пячэрскага раённага суда Кіева маёра Садоўніка арыштавалі. З такім хадайніцтвам выступіла пракуратура Украіны.

Адзначым, што Дзмітрый Садоўнік кіраваў гэтак званаю чорнаю ротай, байцоў якой абвінавачваюць у масавым расстрэле людзей на вуліцах Кіева.

{movie} Shooting to people in Kiev / Стральба па пратэстоўцах у Кіеве. (20.02.2014, APTN)|right|16034{/movie}

ЮВ паводле news.liga.net

Стужка навінаў