Вобраз Зямлі – з нуля


NASA запрашае адзначыць Дзень Зямлі разам і зрабіць «глабальнае сэлфі».

2014 год адметны для вывучэння Зямлі аэракасмічным агенцтвам NASA. У космас цягам года адправяць пяць місіяў, прызначаных для збору звестак пра нашую планету.

Навукоўцы хочуць адсвяткаваць гэтую падзею разам з зямлянамі кампаніяй «Стварэнне выявы Зямлі з нуля».

Усё, што трэба зрабіць, – сфатаграфавацца на фоне любога пейзажу. Пасля «сэлфі» трэба апублікаваць у адной з пяці сацыяльных сетак: «Twitter», «Instagram», «Facebook», «Google+» і «Flickr» з тэгам # GlobalSelfie.

Здымкі выкарыстаюць для стварэння мазаікі ды відэароліку зямнога шара, якія і апублікуюць сёлета ў траўні.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў