Швецыя баіцца расейскай агрэсіі


Урад плануе павялічыць вайсковы бюджэт на 600 млн еўраў.

Выдаткі на абарону Кабінет Міністраў Швецыі пастанавіў павялічыць з прычыны агрэсіі Расеі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў кіроўнай кааліцыі, апублікаванай у найбуйнейшым шведскім штодзённіку «Dagens Nyheter».

У заяве выказваецца занепакоенасць дзеяннямі Расеі дзеля падрыву тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Шведскія палітыкі прапаноўваюць павялічыць колькасць знішчальнікаў і субмарынаў у Балтыйскім моры. Калі дзейная кааліцыя застанецца ва ўладзе пасля парламенцкіх выбараў у верасні, яе прадстаўнікі маюць намер павялічваць абаронны бюджэт на 604 млн еўраў на год.

Раней у Швецыі, а пазней і ў Фінляндыі на ўрадавым узроўні пачалося абмеркаванне далучэння да NATO. У прыватнасці, віцэ-прэм’ер Швецыі Ян Б’ёрклюнд заклікаў змяніць абаронную дактрыну нейтральнай Швецыі такім чынам, каб у краіны была магчымасць уступіць у Паўночнаатлантычны альянс.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў