144 гады раскладу на цвіль і ліпавы мёд


Як у савецкія часы адзначалі Дзень народзінаў правадыра пралетарыяту?

Дзень народзінаў Леніна ў СССР быў не проста святам. Кожны год 22 красавіка Саюз непарушны перажываў масавую ініцыяцыю трэцяклашак, якія апраналі на шыі чырвоныя гальштукі ды станавіліся на адну прыступку бліжэй да ідэалаў савецкага звышчалавека.

{movie}Парад піянераў 1982 г.|right|16030{/movie}

Паглядзеўшы на гэтыя архіўныя кадры, хтосьці ўзгадае сваю маладосць, а можа нават і слязу пусціць, але пасля дзесяцігоддзяў аднатыпных піянерскіх ініцыяцыяў ім на змену прыйшлі джынса, рок-музыка і танцы пад Гэрбі Гэнкака.

{movie}Урывак з фільму “Кур’ер” 1986 г.|right|16031{/movie}

Смерць агульнасавецкага Дня народзінаў прадказаў ці канстатаваў у сваім легендарным творы «Усё ідзе паводле плану» Ягор Летаў, лідар «Гражданской обороны», які ў 1988 г. упершыню праспяваў гімн піянераў новага пакалення:

«А наш батюшка Ленин совсем усоп

Он разложился на плесень и на липовый мёд».

{movie}Ягор Летаў – “Усё ідзе паводле плану”|right|16032{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў