Партызаны, партызаны – расейскія сыны!


Рэагуюць і беларусы на падзеі ва Украіне. Некаторыя з іх, як аказалася, гатовыя са зброяй у руках бараніць інтарэсы… Расеі. Відэазварот гарадзенскіх маладзёнаў ускалыхнуў інтэрнэт. Але не крануў улады Беларусі. Яны наяўнасць зброі ў руках маладзёнаў супрацьзаконнаю справаю не палічылі.

У Беларусі пакуль няма партызанскай вайны. Затое ўжо ёсць партызаны.

{movie}Партызаны, партызаны — расейскія сыны!21.04.14) |right|16023{/movie}

ПРАЕКТ ПАРТЫЗАНАЎ: ПРДГ «ВИХРЬ», ГОРАДНЯ:
“Усім прывітанне! З вамі партызаны ПРДГ “Вихрь” гораду Горадня”.

Узброеныя маладзёны з Горадні запісалі відэазварот да ўкраінскіх сепаратыстаў, што цяпер змагаюцца за далучэнне ўсходніх частак краіны да Расеі.

ПРАЕКТ ПАРТЫЗАНАЎ: ПРДГ «ВИХРЬ», ГОРАДНЯ:
“Мы, Беларусь, – з вамі!”

Ды паабяцалі змагацца плячо ў плячо разам з імі супраць бандэраўцаў.

ПРАЕКТ ПАРТЫЗАНАЎ: ПРДГ «ВИХРЬ», ГОРАДНЯ:
“Звяртаюся да бандэраўцаў. Вы, хлопцы, паблыталі: гэтая не тая зямля, дзе будуць выконваць вашую волю. Тут мы гаспадары. Госць застаецца госцем да таго часу, пакуль дома ёсць гаспадар. А ён тут ёсць. Ужо ж паверце”.

Гэткага гаспадара Беларусі ўзгадваюць і на сепаратысцкіх мітынгах ва ўсходняй Украіне.

УДЗЕЛЬНІК МІТЫНГУ, МАКЕЕЎКА:
“Я літаральна ўчора праз адну з сацсетак размаўляў з прадстаўніком “Русского национального единства” ў горадзе Горадні (Беларусь). Дык вось, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку неабходнасці ён разам з Уладзімірам Пуцінам падтрымае працоўны паўднёвы ўсход, Крым і Усход. Не слухайце правакатараў! Аляксандр Лукашэнка – з намі! Уладзімір Пуцін – з намі! Слава Данбасу!”

Людзей з такімі адточанымі жэстамі хапае і ў Беларусі. У сталіцы і Горадні некалі актыўна дзеяла радыкальныя нацыяналістычныя арганізацыя “Русское национальное единство”. Цяпер жа пра сябе ўсё актыўней заяўляюць гарадзенскія і берасцейскія саманазваныя партызаны.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ:
“Трэба прызнаць, што для расейскага шавінізму і фашызму ў Беларусі стварылі прыдатную глебу. І ў сённяшніх варунках гэта, можа, не настолькі заўважна, бо дзяржаўныя СМІ рэтранслююць расейскую прапаганду”.

Гарадзенец жа Алесь Кіркевіч перакананы, што прарасейскія нацыяналістычныя арганізацыі – адмысловы праект крамлёўскіх спецслужбаў.

АЛЕСЬ КІРКЕВІЧ, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ:
“Чаму ў Горадні? Бо гэта горад памежны – сталіца заходняй Беларусі. Інакш кажучы, Расея хацела паказаць, што Беларусь не часткова іншая, а ўся цалкам, ад усходняй мяжы да Польшчы, – яе”.

І прадстаўнікі гэтых арганізацыяў са зброяй у руках гатовыя бараніць інтарэсы Расеі. Цяпер жа яны вольна прапагандуюць ідэі расейскага вяршэнства, у сацыяльных сетках распаўсюджваюць відэа гвалту. Толькі захаванне і нашэнне зброі – забароненыя законамі нашай краіны. Аднак рэакцыі прадстаўнікоў беларускай дзяржавы на гэта няма.

Вольга Старасціна, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў