Севярынцы на Вялікдзень наведалі касцёл, а ноч правялі ў царкве


Пра тое, што ў беларускай праваслаўнай царкве ёсць пратэставы патэнцыял, – «Гарачы каментар» з Паўлам Севярынцам, адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Не ўсе беларусы сёння наведвалі цэрквы і касцёлы, каб узяць удзел у традыцыйных абрадах. Аляксандр Лукашэнка прамаўляў пра Арабскую вясну і Святую Русь. А грамадзянін Расеі Георгій Панамароў, які, парушаючы беларускае заканадаўства, адначасова і мітрапалітам праваслаўных вернікаў нашае краіны, у Вялікдзень заклікаў беларусаў галасаваць за Лукашэнку. Рэлігія і палітыка, кропкі сутыкнення – у «Гарачым каментары».

Пра тое, як адзначылі свята ў новаспечанай сям’і Севярынцаў, Павал распавёў коратка: спачатку пабывалі на набажэнстве ў касцёле (жонка Паўла Вольга – каталічка), а пасля пайшлі на ўсяночную ў царкву.

{movie}Павел Севярынец у “Гарачым каментары”|right|16012{/movie}

На пытанне, ці ёсць будучыня ў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, калі ўлічыць, што вернікамі сябе называюць толькі 50 % беларусаў, Павал Севярынец прывёў прыклад Нямеччыны. У гэтай краіне далёка не ўсе – актыўныя вернікі, аднак хрысціянскія дэмакраты карыстаюцца шырокім падтрыманнем насельніцтва. «Гэта ідэалогія, прыхільнікамі якой могуць быць і людзі няверуючыя», – тлумачыць госць праграмы. Беларусам, якія вымушаныя хадзіць у праваслаўную царкву, залежную ад Масквы, або касцёл, дзе гучыць пераважна польская мова, ён раіць верыць не святарам, а Богу.

Паводле Севярынца, палітычныя прамовы Аляксандра Лукашэнкі ў царкве сведчаць пра тое, што кіраўнік Беларусі адчувае хісткасць свайго статусу і таму вырашыў легімітызавацца праз Царкву і Касцёл: у цяжкія часы людзі ідуць менавіта туды. Разам з тым палітык нагадвае пра тое, што ўкраінская царква Маскоўскага патрыярхату вельмі выразна выказалася за еўрапейскі выбар і фактычна падтрымала Майдан. Пратэставы патэнцыял ён бачыць і ў Беларускай праваслаўнай царкве.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў