Новая Зямля?


Знайсці планету, падобную да Зямлі, атрымалася з дапамогай тэлескопу “Кеплер”, які працуе на арбіце ўжо пяць гадоў.

Таксама вядома, што адкрытая планета абарочваецца вакол свяціла за 130 дзён, а гэтак званы тэмпературны зялёны пас, у якім месціцца Кеплер-186-эФ, дазваляе мець ваду ў прывычным нам звадкаваным выглядзе. Аднак на гэтае пытанне навукоўцам яшчэ трэба адказаць і паламаць галаву, як гэта зрабіць. Бо зорка Кеплер-186 месціцца за пяць соцень светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор’і Лебедзя.

{movie}Dэвайс: Новая Зямля? |right|16011{/movie}

Іншыя навіны: Першыя кітайскія дамы, надрукаваныя на вялізнай тры-дэ друкарцы. Распрацоўкаю новае тэхналогіі ў Шанхаі займаецца кампанія Су-Чжоў Ін-чжань Сайнс.

Манітор з туману: Універсітэт Брысталу на днях прэзентаваў свой інтэрактыўны дысплэй пад назваю “MisTable”. Прылада з дапамогаю адмысловай пары здольная ствараць галаграфічныя малюнкі, якія плывуць у паветры.

Больш – у відэматэрыяле.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў