Пуцін – селянін, Жырыноўскі – нашчадак Напалеона


Прэзідэнт Расеі прызнаўся, што паходзіць з сялянаў. Адпаведную заяву ён зрабіў на паседжанні Дзяржсавету ў развіцці сельскіх тэрыторыяў. Праз гэта, падкрэсліў кіраўнік РФ, яму не абыякава, што адбываецца на вёсцы.

Паводле Уладзіміра Пуціна, яму не вядомыя ягоныя генетычныя карані, аднак дакладна, што ягоныя продкі з XVII стагоддзя жылі ў Цвярской губерні ды былі сялянамі, працавалі на зямлі.

Прапанову прыцягнуць амерыканскіх адмыслоўцаў для высвятлення генетычных каранёў Пуцін адрынуў. «Звяртацца да адмыслоўцаў з ЗША для мяне малацікава, бо не вядома, што яны мне там напішуць, і ў найлепшым выпадку заснавальнікам дынастыі будзе мядзведзь. Але гэта самы лепшы варыянт».

Раней лідар фракцыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі распавёў кіраўніку РФ пра сваё сваяцтве з Напалеонам і Айнштайнам. Ён падкрэсліў, што яны – не наўпроставыя ягоныя продкі, але ў цэлым у іх ёсць агульныя карані.

Жырыноўскі таксама заклікаў іншых палітыкаў і дзяржаўных дзеячаў праявіць цікавасць да свайго паходжання.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў