Беларускага журналіста больш за гадзіну ў палоне трымалі сепаратысты ў Славянску


У панядзелак украінскі журналіст з Данецку Дзяніс Казанскі паведаміў, што прарасейскія сепаратысты ў Славянску выкралі двух італьянскіх фатографаў-фрылансераў – Паўлё Гого, Касіма Атанасьё, а таксама беларускага журналіста газеты «Новы час» Змітра Галко.

Журналістаў трымалі больш за гадзіну. Паводле Змітра Галко, невядомыя пыталіся, ці будуць яны пісаць праўду пра падзеі ў рэгіёне, а адзін з прарасейскіх актывістаў палохаў іх аўтаматам.

Пасля таго, як журналістаў адпусцілі, яны накіраваліся на запланаваную сустрэчу, але зноў трапілі на чарговы блок-пост.

Напярэдадні там была выкрадзена ўкраінская журналістка Ірма Крат, якую сепаратысты хацелі абвінавацілі ў катаваннях дэманстрантаў «анытмайданаўцаў» і страляніну ў міліцыянтаў беркутаўцаў падчас праеўрапейскіх пратэстаў у Кіеве.

За некалькі дзён да таго ў Славянску знік яшчэ адзін украінскі журналіст Сяргея Лефтэр, які працаваў там для польскага Фонду «Адкрыты дыялог».



КР, ДР, belsat.eu



Стужка навінаў