Расейскі пашпарт – для кожнага


Уладзімір Пуцін падпісаў закон, што спрашчае атрыманне расейскага грамадзянства носьбітам расейскае мовы. Акрамя таго, на расейскае грамадзянства змогуць прэтэндаваць асобы, што валодаюць расейскаю моваю ды ў якіх сваякі жылі ў СССР ці Расейскай імперыі.

Каб атрымаць расейскі пашпарт паводле спрошчанай працэдуры, такім прэтэндэнтам давядзецца здаць іспыт па расейскай мове, адмовіцца ад грамадзянства іншай краіны ды пераехаць жыць у Расею.

Расейскія заканадаўцы пачалі інтэнсіўную працу над спрашчэннем атрымання грамадзянства, калі расейскія вайскоўцы распачалі анексію Крыму.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў