Пуцін узнагародзіць «зялёных чалавечкаў» за прафесіяналізм і рашучасць дзеянняў у Крыме


Пуцін прыняў рашэнне ўзнагародзіць вайскоўцаў, якія забяспечвалі парадак і дапамагалі ў правядзенні рэферэндуму ў Крыме.

Прэзідэнт Расеі адзначыў, што пакуль імёны тых, хто атрымаў узнагароды за «рашучасць і прафесіяналізм», агалошвацца не будуць.

Раней Пуцін адмаўляў прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на Крымскім паўвостраве.

Толькі падчас «наўпроставай лініі з народам» ён прызнаў, што менавіта ягоныя салдаты стаялі за спіною самаабароны Крыму і «забяспечылі ўмовы для свабоднага волевыяўлення крымчукоў».

ДР, belsat.eu паводле РИА «Новости»

Стужка навінаў