Сёння – Вялікая Субота (фотарэпартаж)


Вялікая Субота – адна з найважнейшых урачыстасцяў, якая заканчвае Пакутны тыдзень перад Вялікаднём. Гэта адзіная посная субота цягам усяго года, дзень чакання і цішыні, а таксама дзень вызвалення чалавецтва ад грахоў.

Сёлета Вялікдзень праваслаўныя, каталікі ды пратэстанты чарговы раз святкуюць разам.

Цягам дня хрысціяне асвячаюць велікодную ежу, фарбаваныя яйкі, віно, добраслаўляюць агонь, ваду і прачышчаюцца. Увечары ў святынях праходзіць святочная вігілія – набажэнства, якое адзначае свята ўваскрэсення Хрыста. Пачынаецца імша асвячэннем Велікоднага агню і доўжыцца ўсю ноч.

У гэты дзень адбываецца адно з галоўных цудаў – дзясяткі тысяч пілігрымаў прыязджаюць у Іерусалім маліцца за сыходжанне Жыватворнага агню ў царкве Труны Гасподняй. Паводле падання, той дзень, калі Жыватворны агонь не сыдзе, будзе апошні для людзей, якія стаяць у царкве, а сама царква будзе разбураная.

З Іерусаліму Жыватворны агонь адмысловым авіярэйсам даставяць ў Маскву, каб адкуль перадаць яго ў розныя праваслаўныя святыні, у тым ліку і ў беларускія.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары