Беларуская ўдзельніца конкурсу «Міс свету–2010» хоча ўбачыць у Кітаі закуліснае жыццё


Уладальніца тытулу «Міс Беларусь–2010» Людміла Якімовіч вылецела ў Кітай, дзе яна правядзе чатыры тыдні.

Беларуска разам з 119 прадстаўніцамі розных краінаў свету будзе ўдзельнічаць у перадфінальных конкурсах, экскурсіях ды іншых імпрэзах. Фінальнае шоу пройдзе 30 кастрычніка на выспе Хай-Нань.

Прыгажуня сказала, што хоча пазнаёміцца з культураю Кітаю і адчуць закуліснае жыццё конкурсу. Паводле яе, дзяўчат там будуць ахоўваць, ім нельга кантактаваць нават з бацькамі. З сабой яна ўзяла вялікі багаж вечаровых і кактэйлевых сукенак.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары