«Нельга жыць у рабстве»


Вядомы ўкраінскі пісьменнік Сяргей Жадан – пра Еўрамайдан, расейскую мову і будучыню Украіны.

Прыхільнік еўрапейскіх каштоўнасцяў, удзельнік Еўрамайдану, жыхар Харкава, прадстаўнік украінскай інтэлігенцыі Сяргей Жадан упэўнены: нягледзячы на тое, што цяпер адбываецца з ягонаю краінаю, яна застанецца адзіная. На ягоную думку, украінскія абывацелі з рэгіёнаў, якія трапілі ў спіс сепаратысцкіх, па вялікім рахунку нічога не вырашаюць. «Баевікі, іх жа маленькая купка», – кажа пісьменнік. Менавіта яны «каламуцяць ваду».

Насамрэч, «усходняя Украіна пасіўная і не выходзіць на вуліцы. Яны не гатовыя падтрымліваць ні расейскую, ні еўрапейскую пазіцыі. Калі цябе 23 гады нашпігоўваюць прапагандаю, то ў пэўны момант ты пачынаеш у гэта верыць, крыўдзіцца, а там, дзе крыўда, там і агрэсія», – распавядае Сяргей Жадан.

«Гэта няправільная пастаноўка пытання: вось не краналі б вы Януковіча, то Крым застаўся б украінскі. Гэта, вядома ж, сумна, але дзякуючы гэтым падзеям шмат украінцаў зразумелі, якой краіны яны грамадзяне».

Больш у відэаматэрыяле

{movie}«Нельга жыць у рабстве» |right|15984{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў